:

Аб удзеле ў цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Эквадора

24.11.2023 г.

23 лістапада 2023 г. па запрашэнні эквадорскага боку беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інаўгурацыі прэзідэнта Эквадора Д.Набоа.

На ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальнай асамблеі Эквадора сабраліся больш за 600 гасцей, сярод якіх прысутнічалі прэзідэнт Калумбіі Г.Петро, вышэйшыя службовыя асобы краін Лацінскай Амерыкі і іншыя міжнародныя прадстаўнікі.

Беларуская дэлегацыя правяла шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Эквадора, міжнародных парламенцкіх арганізацый і замежных дыпламатычных місій з мэтай абмеркавання будучага ўзаемадзеяння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці