:

Аб двухбаковых адносінах з Калумбіяй

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Калумбія ўстаноўлены 9 снежня 1992 года.

У 2020 годзе Пасольства Беларусі ў Багаце пачало сваю паўнафарматную работу.

Развіваюцца кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі абедзвюх краін. У кастрычніку 2021 года адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў Калумбію на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Шэстаковым Я.А., праведзены кансультацыі паміж МЗС, сустрэчы з кіраўніцтвам дзяржаўных органаў і прадстаўнікамі дзелавых колаў Калумбіі. У рамках візіту падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Калумбія аб супрацоўніцтве ў сферы культуры.

Дынамічна развіваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. У чэрвені 2021 года створаны адпаведныя групы дружбы ў Кангрэсе Рэспублікі Калумбія і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня калумбійскай групы дружбы Х. Навас наведаў Беларусь з візітам у чэрвені 2021 года, праведзена першае сумеснае пасяджэнне ў фармаце відэаканферэнцыі.

У студзені 2025 года ў рамках удзелу старшыні Другой камісіі па замежных справах, знешнім гандлі, абароне і нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія Д. Тора ў міжнародным назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася яго сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Рачковым С.А.

У лістападзе 2025 года праведзена анлайн-сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі асобных дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі і Парламенцкай групы дружбы паміж Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія і Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Значнай падзеяй у рамках умацавання беларуска-калумбійскіх сувязяў стала падпісанне ў красавіку 2025 года міжурадавага пагаднення аб узаемнай адмене віз для кароткатэрміновага знаходжання па агульнаграмадзянскіх пашпартах, якое ўступіла ў сілу 19 снежня 2025 года.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці