:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Панама ўстаноўлены 22 кастрычніка 1998 г.

У маі 1998 года у г.Картахене (Калумбія) у рамках пасяджэння Каардынацыйнага бюро міністраў замежных спраў краін-членаў Руху недалучэння адбылася сустрэча першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам Міністра замежных спраў Панамы.

У рамках 60-й сесіі Генасамблеі ААН у верасні 2005 года адбылася двухбаковая сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Віцэ-прэзідэнтам – Міністрам замежных спраў Рэспублікі Панама.

У ходзе візіту ў Панаму беларускай дэлегацыі дзелавых колаў у сакавіку 2005 года Пасол Беларусі ў ЗША правёў сустрэчы з першым Віцэ – прэзідэнтам-Міністрам замежных спраў Панамы, Міністрам эканомікі і фінансаў Панамы.

У 2016 годзе Беларусь атрымала статус назіральніка ў Лацінаамерыканскім парламенце (ПАРЛАЦІНА), штаб-кватэра якога размешчана ў Панаме.

У лістападзе 2018 года адбыўся першы ў гісторыі беларуска-панамскіх адносін візіт высокага ўзроўню – Панаму наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакоў Я.А. У рамках візіту былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, гандлю і прамысловасці, Панамскай гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты.

У 2017 і 2022 гадах беларуская дэлегацыя на ўзроўні намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў прыняла ўдзел у рабоце Асамблеі ПАРЛАЦІНА, што дазволіла актывізаваць кантакты на парламенцкім узроўні з прадстаўнікамі Панамы.

У маі 2021 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі Аўсянкі М.Л. з Міністрам замежных спраў Панамы Э.Мунье.

У снежні 2024 года беларуская дэлегацыя на ўзроўні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Хаменка С.М. прыняла ўдзел у рабоце Асамблеі ПАРЛАЦІНА.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці