Аб відэасустрэчы парламентарыяў Беларусі і Калумбіі
28.10.2024 г.28 кастрычніка 2024 г. пры садзейнічанні Пасольства была праведзена відэасустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія.
Бакі прадметна абмеркавалі напрамкі далейшага міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Было падкрэслена, што нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, развіццё канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу адпавядае інтарэсам дзвюх краін.