Аб удзеле Часовага паверанага Беларусі К.Смаль у саміце Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў
30.05.2025 г.29-30 мая 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярына Смаль прыняла ўдзел у якасці прадстаўніка краіны-назіральніка ў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (АКД) у XXX чарговым пасяджэнні Савета міністраў АКГ і Х саміце кіраўнікоў дзяржаў і/або ўрадаў АКД, якія адбыліся ў г.Картахене і г.Мантэрыі адпаведна.
У рамках удзелу ў мерапрыемствах высокага ўзроўню АКД адбыліся сустрэчы дыпламата з кіраўнікамі дэлегацый шэрагу дзяржаў-удзельніц і дзяржаў-назіральнікаў Асацыяцыі.
АКД з'яўляецца важным механізмам развіцця ў Карыбскім рэгіёне і за яго межамі, спрыяючы супрацоўніцтву і ўзаемадзеянню паміж краінамі.
Беларусь настроена на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з краінамі-удзельнікамі АКД.