Аб сустрэчы Пасла з намеснікам Міністра знешняга гандлю Калумбіі
23.03.2023 г.22 сакавіка 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалай Aўсянка правёў сустрэчу з намеснікам Міністра знешняга гандлю Рэспублікі Калумбія Луісам Феліпэ Кінтэра, а таксама з прэзідэнтам дзяржаўнай установы Рэспублікі Калумбія «ПраКаломбія» Кармэн Кабальеро Вілья.
Бакі абмеркавалі перспектывы інтэнсіфікацыі двухбаковых эканамічных адносін, стварэння беларуска-калумбійскага дзелавога савета, пытанні ўзаемных інвестыцый.
Беларускі дыпламат канстатаваў, што на сённяшні дзень абедзвюм краінам трэба будзе дасягнуць істотных вынікаў у сферы ўзаемнага гандлю, падкрэсліўшы, што Беларусь і Калумбія маюць неабмежаваныя магчымасці для далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.