Аб сустрэчы Часовага паверанага Беларусі К.Смаль у Кангрэсе Калумбіі
18.11.2025 г.18 лістапада 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярынa Смаль правяла сустрэчу са Старшынёй Другой камісіі па замежных справах, знешнім гандлі, абароне і нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія Альвара Маурыcыа Ландоньё Луго.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Старшыня Парламенцкай групы дружбы паміж Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія і Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давід Алехандра Тора Рамірэс.
Суразмоўцы абмеркавалі практычныя крокі па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках анлайн-сустрэчы парламентарыяў Беларусі і Калумбіі, якая адбылася 12 лістапада 2025 года.
Асобная ўвага была нададзена пытанням развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, прасоўвання сумесных ініцыятыў і ўзмацнення каардынацыі ў рэалізацыі раней прынятых двухбаковых рашэнняў.