Аб сустрэчы Часовага паверанага Беларусі К.Смаль з начальнікам упраўлення гандлёва-эканамічных сувязей Міністэрства гандлю, прамысловасці і турызму Калумбіі
17.12.2025 г.17 снежня 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярынa Смаль сустрэлася з начальнікам упраўлення гандлёва-эканамічных сувязей Міністэрства гандлю, прамысловасці і турызму Рэспублікі Калумбія Альвара Радрыгесам.
Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, прамысловай і турыстычнай сферах з мэтай далейшай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння па дадзеных напрамках.
Была адзначана сімвалічнасць правядзення сустрэчы напярэдадні ўступлення ў сілу 19 снежня 2025 г. Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Калумбія аб узаемнай адмене візаў для кароткатэрміновага знаходжання, якое стварае спрыяльныя ўмовы для актывізацыі двухбаковых кантактаў, паглыблення дзелавога ўзаемадзеяння, пашырэння абменаў дэлегацыямі і далейшага ўмацавання супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.