:

Аб сустрэчы Пасла з Міністрам культуры Рэспублікі Калумбія

27.04.2023 г.

27 красавіка 2023 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалая Aўсянка з Міністрам культуры Рэспублікі Калумбія Хорхе Зорро.

Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў, абмеркавалі план двухбаковага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.

Беларускі дыпламат зрабіў першы запіс у кнізе ганаровых гасцей Х.Зорро і запрасіў Міністра культуры Калумбіі наведаць Беларусь з візітам у рамках удзелу ў фестывалі «Славянскі базар».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці