:

Аб сустрэчы Пасла са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Калумбіі

29.03.2023 г.

29 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалай Аўсянка па запрашэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Калумбія Давіда Расера прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ўручэння ордэна дэмакратыі Сымона Балівара Фонду фестывалю легенд Валленаты.

Падчас прывітальнага слова Пасол падкрэсліў, што мастацтва аб'ядноўвае народы, а таксама з'яўляецца важным складнікам міру і працвітання.

Адбылася гутарка Пасла са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Калумбія, падчас якой была падкрэслена значнасць парламенцкай дыпламатыі пры вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня і абмеркаваны пытанні пашырэння двухбаковых кантактаў па лініі заканадаўчых органаў дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці