Аб сустрэчы з калумбійскай дэлегацыяй у рамках Генеральнай асамблеі ПАРЛАЦІНА
04.12.2024 г.4 снежня 2024 г. пры садзейнічанні Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Вольгі Купрэевай беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеем Хаменка ў рамках удзелу ў працы XXXVIII Генеральнай асамблеі Парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (ПАРЛАЦІНА) правяла сустрэчу са Старшынёй Другой камісіі па замежных справах, знешнім гандлі, абароне і нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія, Старшынёй парламенцкай групы дружбы паміж Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Рэспублікі Калумбія і Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давідам Тора Рамірэсам.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва па многіх напрамках, у прыватнасці ў сферы сельскай гаспадаркі. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы.
Калумбійскі бок таксама быў праінфармаваны аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.