:

Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2025 г.

1 ліпеня 2025 г. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія праведзены прыём з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі акрэдытаваных у краіне дыпламатычных місій, прадстаўнікі органаў улады, дзелавых колаў, дзеячы культуры і навукі, суайчыннікі.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярына Смаль звярнулася да прысутных з прывітальным словам, распавёўшы гасцям пра гісторыю Дня Незалежнасці і яго значнасці для беларускага народа.

Гаворачы аб двухбаковым парадку дня, дыпламат адзначыла, што ў Беларусі і Калумбіі ёсць вялікі патэнцыял для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці