Аб сустрэчы з мексіканскай дэлегацыяй у рамках Генеральнай Асамблеі ПАРЛАЦІНА
05.12.2024 г.4 снежня 2024 г. пры садзейнічанні Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Вольгі Купрэевай беларуская дэлегацыя ў рамках удзелу ў працы XXXVIII Генеральнай асамблеі Парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (ПАРЛАЦІНА) правяла сустрэчу са Старшынёй Азіяцка-Ціхаакіянскай Камісіі па замежных справах Сената Мексікі, Сенатарам Йейдкол Палевнскі Гурвіц.
Бакі абмяняліся думкамі аб актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. Абмеркавалі перспектывы адкрыцця дыпламатычных прадстаўніцтваў у дзвюх краінах, а таксама магчымасць стварэння міжпарламенцкай групы дружбы.