:

Двухбаковыя адносіны

Актыўна развіваюцца дружалюбныя сувязі Беларусі з Калумбіяй. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 9 снежня 1992 года.

У 2020 годзе Пасольства Беларусі ў Багаце пачало сваю паўнафарматную работу, у снежні 2020 года Пасол Мікалай Аўсянка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Калумбіі Івану Дуке.

Падтрымліваецца ўзаемадзеянне на высокім узроўні, развіваюцца кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі абедзвюх краін. У кастрычніку 2021 года адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў Калумбію на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Шэстаковым Е.А., праведзены кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў, сустрэчы з кіраўніцтвам дзяржащных органаў і прадстаўнікамі дзелавых колаў Калумбіі.

Дынамічна развіваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. У чэрвені 2021 года створаны адпаведныя групы дружбы ў Кангрэсе Рэспублікі Калумбія і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня калумбійскай групы дружбы з Беларуссю Х.Навас наведаў Мінск з візітам у чэрвені 2021 года, першае сумеснае пасяджэнне ў фармаце відэаканферэнцыі праведзена ў лістападзе 2021 года.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці