:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Калумбіі ў сустрэчы кіраўніцтва аграрных ведамстваў Беларусі і Панамы

21.04.2023 г.

21 красавіка 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Панама (па сумяшчальніцтве) Мікалай Аўсянка выступіў з уступным словам у арганізаванай пры садзейнічанні Пасольства сустрэчы Першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Сяргея Федчанка з выконваючым абавязкі Міністра сельскагаспадарчага развіцця Рэспублікі Панама Алексісам Пінедай.

Бакі прадметна абмеркавалі напрамкі далейшага міжведамаснага ўзаемадзеяння ў галіне сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі.  Было падкрэслена, што Беларусь і Панама маюць неабмежаваныя магчымасці па супрацоўніцтве ў гэтай сферы.

Была падкрэслена важнасць замацавання дасягнутых дамоўленасцей у дакументах аб двухбаковым супрацоўніцтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці