Аб сустрэчы Пасла з Дырэктарам дэпартамента Еўропы МЗС Калумбіі
31.05.2023 г.31 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалай Аўсянка правёў сустрэчу з Дырэктарам дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Калумбія Бэці Эскорсія.
Бакі абмеркавалі канкрэтныя напрамкі пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Калумбіі. Была падкрэслена магчымасць удзелу беларускага боку ў працэсе механізацыі сельскай гаспадаркі, трансферу тэхналогій і стварэння зборачных вытворчасцяў у рамках пілотнага праекта беларускага боку «Трактар для Міру».
Абмеркаваны іншыя пытанні бягучага двухбаковага парадку дня.