:

Аб удзеле Пасла ў сустрэчы кіраўніцтва аналітычных цэнтраў Беларусі і Калумбіі

20.02.2023 г.

20 лютага 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалай Аўсянка выступіў з уступным словам у сустрэчы кіраўніцтва Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і Цэнтра вышэйшых заканадаўчых даследаванняў пры Кангрэсе Калумбіі «Беларусь – Калумбія. 30-годдзе дыпламатычных адносін – роля аналітычных цэнтраў у пашырэнні ўзаемадзеяння».

Бакі прадметна абмеркавалі напрамкі далейшага экспертнага ўзаемадзеяння на ўзроўні аналітычных цэнтраў дзвюх краін. Былі разгледжаны магчымасці распрацоўкі плана сумесных дзеянняў, а таксама пытанні арганізацыі візітаў у Беларусь і Калумбію.

Мерапрыемства было арганізавана ў выніку дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе сустрэчы Пасольства з кіраўніцтвам сакратарыята Сената Калумбіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці