:

Аб сустрэчы Пасла з Міністрам па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойліваму развіццю Калумбіі

08.03.2023 г.

07 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалай Аўсянка па запрашэнні Міністра па абароне навакольнага асяроддзя і ўстойліваму развіццю Калумбіі Сусаны Мухамад прыняў удзел у прэзентацыі прыродаахоўных прыярытэтаў і ініцыятыў Урада Калумбіі ў рамках нацыянальнага плана развіцця «Калумбія – сусветная дзяржава для жыцця» на 2023-2026 гг.

Падчас свайго выступлення Пасол выказаўся на карысць наладжвання супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Калумбіяй у сферы абароны навакольнага асяроддзя як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый і ініцыятыў.

Адбылася гутарка Пасла з Міністрам па абароне навакольнага асяроддзя Калумбіі, падчас якой былі коратка пазначаныя крокі па нарошчванні ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў галіне абароны навакольнага асяроддзя.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці