Аб сустрэчы Часовага паверанага Беларусі К.Смаль з намеснікам Міністра замежных спраў Эквадора
22.05.2025 г.22 мая 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярына Смаль сустрэлася ў г.Кіта з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Эквадор Карласам Хаціва.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, выказалі гатоўнасць да далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферах узаемнай цікавасці, а таксама да ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.