Аб сустрэчы з Генеральным сакратаром МЗС Калумбіі
27.09.2024 г.26 верасня 2024 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Вольга Купрэева правяла сустрэчу з Генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Калумбія Паолай Андрэа Васкес.
Бакі абмеркавалі напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Калумбіі. Была падкрэслена гатоўнасць да падпісання міжурадавага дагавора аб узаемнай адмене віз для кароткатэрміновага знаходжання.
Абмеркаваны іншыя пытанні бягучага двухбаковага парадку дня.