Аб правядзенні круглага стала з Калумбіяй
05.03.2024 г.04 сакавіка 2024 года пры садзейнічанні Пасольства быў арганізаваны ў фармаце відэаканферэнцсувязі круглы стол на тэму «Дэмакратычныя асаблівасці Усебеларускага народнага сходу: Гістарычныя перспектывы. Каментары з Лацінскай Амерыкі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Клішэвіч і Павел Папко, начальнік ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» Юрый Камянецкі і прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З боку Калумбіі прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў краіны, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама палітычныя дзеячы.
У ходзе мерапрыемства Беларускія спікеры падрабязна асвятлілі гістарычныя аспекты і адметныя асаблівасці Усебеларускага народнага сходу, яго мэты і задачы. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі. Была станоўча ўспрынятая інфармацыя аб наданні канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу. Неаднаразова прагучала меркаванне аб канструктыўнай ролі Беларусі ў выбудоўванні міжнародных адносін.