Агульная інфармацыя
Рэспубліка Калумбія
Тэрыторыя |
– |
1,14 млн. кв. км |
Насельніцтва |
– |
каля 52 млн. чалавек |
Адміністрацыйны падзел |
– |
32 дэпартаменты і сталічная акруга, сталіца — г. Багата (8,1 млн. жыхароў) |
Афіцыйная мова |
– |
іспанская |
Дзяржаўны лад |
– |
рэспубліка (дзейнічае Канстытуцыя 1991 года з дапаўненнямі) |
Кіраўнік дзяржавы |
– |
Прэзідэнт, які выбіраецца на 4-гадовы перыяд бяс права перавыбрання на другі тэрмін. З 7 жніўня 2022 г. Прэзідэнтам краіны з'яўляецца Густаво Франсіско Петро Уррэго
|
Заканадаўчая ўлада |
– |
ажыццяўляецца Нацыянальным кангрэсам, які складаецца з Сената (102 месцы) і Палаты прадстаўнікоў (166 месцаў). Парламентарыі абіраюцца на 4 гады |
Выканаўчая ўлада |
– |
ажыццяўляецца Прэзідэнтам і прызначаным ім Урадам |
Знешняя палітыка |
– |
пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва з краінамі Ціхаакіянскага альянсу (Мексіка, Перу, Чылі), ЗША і ЕС, забеспячэнне падтрымкі сусветнай супольнасцю мірнага працэсу ў краіне. Умацаванне міжнароднага аўтарытэту краіны да ўзроўню, які адпавядае яе эканамічнаму патэнцыялу. Стварэнне спрыяльных умоў для развіцця адкрытай эканомікі. Адносіны з Венесуэлай у вострым крызісе |
Эканамічнае становішча |
– |
ВУП: 289,1 млрд. даляраў ЗША (у бягучых цэнах) ВУП на душу насельніцтва: 5,9 тыс. долараў інфляцыя: 3,3 працэнта знешні доўг: 154,9 млрд. долараў экспарт: 31,1 млрд. долараў асноўныя артыкулы экспарту: нафта, кава, вугаль, алмазы, бананы, кветкі імпарт: 43,5 млрд. долараў асноўныя артыкулы імпарту: машынабудаўнічая прадукцыя, сродкі транспарту, электратэхніка і электроніка, спажывецкія тавары, бензін |
Перспектыўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння з Калумбіяй у гандлёва-эканамічнай сферы бачацца пастаўкі калійных і азотных угнаенняў, нафтапрадуктаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, пасажырскага транспарту, металапракату, прадукцыі высокатэхналагічных беларускіх прадпрыемстваў, супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій.
З улікам значнага патэнцыялу распрацоўкі прыродных рэсурсаў у Калумбіі ёсць умовы для аказання паслуг у галіне геалагічнай разведкі, распрацоўкі і здабычы нафты.
Для рэалізацыі буйных будаўнічых і інфраструктурных праектаў у Калумбіі перспектыўным таксама з'яўляецца аказанне паслуг па распрацоўцы праектнай дакументацыі, выкарыстанні ў Калумбіі новых тэхналогій будаўніцтва, у прыватнасці шкленні фасадаў будынкаў і збудаванняў.
Адзначаетцца магчымасць прасоўвання на калумбійскі рынак кар'ерных самазвалаў і шахтнай тэхнікі.