Палітычныя адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Панама ўстаноўлены 22 кастрычніка 1998 г.
У маі 1998 г. у г. Картахене (Калумбія) у рамках пасяджэння Каардынацыйнага бюро міністраў замежных спраў краін-членаў Руху недалучэння адбылася сустрэча першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам Міністра замежных спраў Панамы.
У рамках 60-й сесіі Генасамблеі ААН у верасні 2005 г. адбылася двухбаковая сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Віцэ-прэзідэнтам – Міністрам замежных спраў Рэспублікі Панама.
У ходзе візіту ў Панаму беларускай дэлегацыі дзелавых колаў у сакавіку 2005 г. Пасол Беларусі ў ЗША правёў сустрэчы з першым Віцэ – прэзідэнтам-Міністрам замежных спраў Панамы, Міністрам эканомікі і фінансаў Панамы.
У 2016 годзе Беларусь атрымала статус назіральніка ў Лацінаамерыканскім парламенце (Парлаціна), штаб-кватэра якога размешчана ў Панаме.
У верасні 2018 г. Пасол Панамы ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве М.Лекаро Барсенас ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
У лістападзе 2018 г. адбыўся першы ў гісторыі беларуска-панамскіх адносін візіт высокага ўзроўню – Панаму наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шастакоў Я.А. У рамках візіту былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, гандлю і прамысловасці, Панамскай гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты.
У 2017 і 2022 гадах беларуская дэлегацыя на ўзроўні намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў прыняла ўдзел у рабоце Асамблеі Парлаціна, што дазволіла актывізаваць кантакты на парламенцкім узроўні з прадстаўнікамі Панамы.
У маі 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Аўсянка М.Л. з Міністрам замежных спраў Панамы Э.Мунье.
29 сакавіка 2022 года адбылася цырымонія ўручэння даверчых грамат Прэзідэнту Панамы Л.Карцісо Паслом Беларусі Аўсянка М.Л.